|
13.06.2008
У Snow Leopard асноўны акцэнт будзе зроблены на павышэнне прадукцыйнасці і стабільнасці сістэмы, а таксама аптымізацыю пад шматядзерныя працэсары. "За сем год мы дадалі у Mac OS X звыш тысячы новых функцый і Snow Leopard стане асновай для укаранення новых функцый. Зараз мы зробім паўзу ў дабаўленні іншых функцый, каб накіраваць усе намаганні на ўдасканальванне лепшай аперацыйнай сістэмы у свеце", адзначыў Бэртран Серле, віце-прэзідэнт кампаніі Apple па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Афіцыйны рэліз Mac OS X Snow Leopard чакаецца праз год.

Падрабязная інфармацыя
MobileMe — новая Інтэрнэт-паслуга для iPod touch, кампутараў Mac i PC.
MobileMe гэта новы Інтэрнэт-сэрвіс з падтрымкай push-тэхналогій па дастаўцы электроннай пошты, кантактаў і календараў з "Інтэрнет-воблака" на MobileMe-сэрверы на ваш мультымедыйны прайгравальнік iPod touch, кампутар Mac цi PC. Сэрвіс даступны з любога месца, me.com абсалютна не змяшчае рэкламы, толькі карысныя вэб-дадаткі — Mail, Contacts, Calendar, Gallery і iDisk — элегантныя і зручныя. MobileMe працуе са ўсімі праграмнымі дадаткамі на iPod touch, з Mail, Address Book, iCal на Mac і з Microsoft Outlook пад Windows XP ці Vista на PC. Новая паслуга Apple гэта цудоўнае вэб-вынаходства, якое даруе вам адчуванне працы ў сябе дома.
Падрабязная інфармацыя
|