Белый терем

14 кастрычніка ў Мінску адбудзецца акустычны канцэрт памяці Стыва Джобса

Кампанія «Белы церам» акажа падтрымку ў арганізацыі канцэрту памяці Стыва Джобса «Steve Jobs Day: Размаўляйце аб Стыве» у Мінску.

sl body.Steve Jobs day

Мемарыяльны акустычны канцэрт адбудзецца 14 кастрычніка а 18.30 у кавярні «Coffee On» па адрасе Суражская, 4.
Канцэрт носіць выключна дабрачынны характар.
Для тых, хто прыйдзе ўшанаваць памяць заснавальніка легендарнай кампаніі, арганізатары сумесна з кампаніяй «Белы церам» рыхтуюць прэзентацыю пра жыццё Стыва Джобса і памятныя значкі. Таксама кожны жадаючы зможа зрабіць боды-арт.
У мерапрыемстве прымуць удзел музыкі: Аляксандр Перцай, Пётр Клюеў, Дай Дарогу, MEDUZA, Groove Rockestra, The Toobes, Sub Rosa Dictum, Lite Sound, Dali, Imagine, A.S.S. і Нестандартный Вариант.

Акрамя канцэрту, у «Coffee On» адбудзецца шэраг паказаў фільма «Піраты Крамянёвай даліны» («Pirates of Silicon Valley»):

13, 16 і 17 кастрычніка, а 21:00
14 кастрычніка, а 13:00 і а 22:15

Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах можна знайсці на сайце www.coffeeon.by 
тэл. арганізатара Ільі Шыманскага: +375 33 604-59-36, 
тэл. кавярні: +375 44 555-02-74.

  
Новости. 31 Октябрь 2017 Сразу две хороших новости. Apple TV 4k + выгодная акция.. 31.10.2017: Сразу две хороших новости. Apple TV 4k + выгодная...

Copyright © 2017 Компания «Белый терем».

Все контакты и адреса